История, традиции, достижения

Гісторыя школьнай адукацыі на Кораншчыне

Гісторыя школьнай адукацыі на Кораншчыне

 Школьная адукацыя ў першай палове XX стагоддзя.                        

У 1904 годе ў вёсцы Корань адкрыта была расійская народная школа. Спачатку гэта была пачатковая школа, у якой вучыліся дзеці з навакольных вёсак: Пуцілава, Сукневічы, Церахі, Чэрнева, Казыры, Прудкі. Першыя два гады настаўнікам быў Сцяпан Шчэмер з Наваградчыны. Летам 1905 года ў Коранскую парафію прыехаў малады ксёндз Вацлаў Пацэвіч. Ён скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, прафесарам якой быў вядомы беларускі нацыянальны дзеяч Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Ксёндз Пацэвіч быў першым на Кораншчыне прадстаўніком беларускага нацыянальнага адраджэння. Ад яго першага пачулі слова “беларус”. Ён прынёс у школу стос лемантароў “Палескі лемантар”, аўтарам якога з’яўлялася Цётка. Ксёндз Пацэвіч вёў беларускую нацыянальную працу ў школе з дзецьмі, а па-за школай – з дарослымі. Ён заўсёды размаўляў на беларускай мове і патрабаваў гэтага ад іншых. Восенню 1906 года ў Коранскую школу прыехаў настаўнік са Случчыны Алісей Жалейка, які працаваў тут два гады. Апрача школьнай працы, Жалейка займаўся падрыхтоўкай вучняў у сярэднюю школу. З успамінаў Іосіфа Гладкага, які вучыўся ў Жалейкі: “..У мяне было неадчэпнае жаданне асвоіць дробы, а дзеля гэтага патрэбна было навучыцца прыводзіць лікі да агульнага назоўніка. І вось я, па заканчэнні народнай школы ў 1907 годзе, месяц пахадзіў да настаўніка Жалейкі і авалодаў гэтым цудоўным сакрэтам навукі”. У 1908 годзе настаўнік Жалейка паступіў у Віленскі вучыцельскі інстытут, а ў Корань прыехаў настаўнік Язэп Лютарэвіч і працаваў тут да вайны. З 1914 па 1917 гады, у час Першай Сусветнай вайны, у Коранскай школе працавалі недавучаныя падлеткі, якія панізілі аўтарытэт школы, таксама была арганізавана ў прыватным доме польская школа. У польскай школе была настаўніцай Марыя Якубоўская, шмат дзяцей прыйшло вучыцца сюды, асабліва дзяўчаты-пераросткі. Польская школа працавала да 1920 года.

Летам 1920 года заняткі былі адноўлены на беларускай мове. 1923 год –адкрыццё школы ў вёсцы Пуцілава, дзе першым настаўнікам быў Трубач Пётр Сямёнавіч, у вёсцы Міхалкавічы, дзе настаўнікам быў Гладкі Іосіф Адамавіч. Коранская школа была пачатковай да 1930 года. Да Вялікай Айчыннай вайны дырэктарамі Коранскай сямігодкі былі Нікіценка К.З., Акуліч П.П., Майсеенка А.П., Каржанеўскі Д.І., Юрчанка С.Ф., Дзеблік М.В., Валодзенка Д.Р., Абрамчык А.К.

 Школа ў Корані ў пасляваенны час

У час вайны будынак школы быў знішчаны, пагэтаму пасля заканчэння вайны школа знаходзілася ў наёмных сялянскіх хатах. Настаўніцай была Зезека Марыя Дзмітрыеўна.

Зезека Марыя Дзмітрыеўна

 Дырэктарамі працавалі: Суздалеў М.Ф., Скарабагаты І.А., Палачанін П.С., Палупанаў В.С., Слабко В.А.

 

 

 

 Слабко Віктар Аляксеевіч працаваў у школе з верасня 1962 года па 1975 год дырэктарам.

Слабко Віктар Аляксеевіч

Выпускнікі ганарыліся сваім настаўнікам і дырэктарам. Нездарма аддаў ён свае сілы настаўніцкай справе. Гэты адукаваны чалавек здолеў прывіць павагу да прафесіі настаўніка. Яго вучні працуюць у розных кутках Беларусі інжынерамі, аграномамі, ваеннымі і г.д. За высокія паказчыкі ў вучэбна-педагагічнай працы ўзнагароджаны граматамі раённага і абласнога аддзела адукацыі.

Выпуск 1965 год. Дырэктар Слабко В.А.

 Многія настаўнікі былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года школа стала дзясяцігодкай.

У 1954 годзе быў узведзены новы драўляны будынак школы, у якім вучыліся да 1980 года.

 

  Новы будынак школы.

У 1980 годзе пабудавана новая школа на 190 месцаў.

 

Новы будынак школы

 

 

1 верасня 1980 года педагогі і навучэнцы сустрэлі ў новым, прыгожым, сучасным, двухпавярховым цагляным будынку. Радасці не было канца. Прасторныя кабінеты, вялікая сталовая, цёплыя туалеты, майстэрня, абсталяваная маталаапрацоўчымі станкамі, спартыўная зала, стадыён, кабінеты з адмысловым абсталяваннем, вялікі прышкольны ўчастак, дзе можна было праводзіць біялагічныя доследы, - усё гэта было пабудавана з велізарным клопатам аб дзецях. Дырэктарам быў  Кішкурна Пётр Пятровіч.

 

Кішкурна Пётр Пятровіч  працаваў дырэктарам да 1984 года, затым працаваў парторгам у саўгасе “Коранскі”, пасля працягваў сваю педагагічную дзейнасць настаўнікам гісторыі Плешчаніцкай школы №1. Вучні школы з'яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі ўнутрышкольных, раённых і абласных мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Пачатковую ваенную падрыхтоўку выкладаў Тарасевіч Барыс Сцяпанавіч. У 1986г. камандаванне вайсковай часці ўзнагародзіла граматай каманду Коранскай  школы, заняўшую трэцяе месца ў раённым фінале ваенна-спартыўнай гульні. Асабліва цікава праходзіла сустрэча з былымі выпускнікамі школы. Часта гучалі шчодрыя словы падзякі ў адрас настаўнікаў. Шмат працавалі школьнікі і на палях роднага саўгаса. Тыя, хто добрасумленна працаваў, дырэкцыя саўгаса ўзнагародзіла паездкай у горад-герой Брэст.

 

 

Дырэктар Кішкурна П.П.( крайні справа)

  З 1985 года дырэктарам працавала Сабіна Ліна Аляксееўна, настаўнік хіміі.

 

 

Сабіна Ліна Аляксееўна

 

 

 

 

Выпуск 1995 год.Дырэктар Сабіна Л.А.

 

 

Школа была цалкам забяспечана педагагічнымі кадрамі. Вучняў налічвалася больш за 200. Для ўсебаковага развіцця ў школе былі створаны гурткі. У малодшых класах праводзіўся гурток мяккай цацкі. Старэйшыя займаліся вырабам з прыроднага матэрыялу: шышак, саломкі і інш. З вялікай цікавасцю вучні займаліся маляваннем, выпальваннем, шыццём, вышываннем.

  

 Школа ў аг.Корань

З 2006 года дырэктарам была прызначана Шчарбовіч Вера Юльянаўна.

 

Шчарбовіч Вера Юльянаўна

 

 Асноўнай задачай школы заставалася па-ранейшаму барацьба за павышэнне якасці адукацыі. Настаўнікам з першага дня неабходна было арганізаваць сваю работу так, каб кожны ўрок быў старанна і ўсебакова прадуманы і падрыхтаваны, каб выклікаў высокую цікавасць і пазнавальную актыўнасць вучняў. У арганізацыі і правядзенні гэтай работы абапіраліся на ініцыятыву арганізацый, калектыву навучэнцаў, пры забеспячэнні вядучай, кіруючай ролі настаўніка. У гэтыя гады наладжваецца цесная ўзаемасувязь с саўгасам “Коранскі”. Значную дапамогу вучні з настаўнікамі аказвалі ва ўборцы ўраджаю бульбы, буракоў.

У 2007 годзе школа была рэарганізавана ў вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Некалькі разоў змянялася кіраўніцтва ўстановай адукацы. З 2010 года працавалі дырэктарамі школы: Гаўлуш Т.А., Куранава С.М., Курс А.П., Верамей В.У., Нікалаёнак Г.Л. З 2018 года педагагічны калектыў узначальвае Суднікоўская Наталля Мікалаеўна. Педагагічны калектыў школы складаюць 19 педагогаў і 80 навучэнцаў і 19 выхаванцаў рознаўзроставай групы. Штодзённа ажыццяўляецца падвоз дзяцей з населеных пунктаў Зарэчча, Пуцілава, Вялікія Укропавічы, Міхалкавічы, Прудкі, Церахі. Школа працягвае жыць цікавым, сучасным жыццём. Перамены, што адбываюцца ў нашым грамадстве, закранулі і адукацыйныя ўстановы. Змянілася назва, алё не змянілася дзяцінства, не змяніліся дзеці, не змяніліся настаўнікі, якія, як і ў ранейшыя гады любяць дзяцей і сваю работу. Творчая жыццё насычана конкурсамі, мерапрыемствамі. У рамках адукацыйнага працэсу ідзе ўкараненне і рэалізацыя інавацыйных праектаў. У розныя гады ў школе працавала цэлая плеяда выдатных настаўнікаў, адданых сваей справе.  Сёння прыводзяць на вучобу сваіх дзяцей і ўнукаў настаўнікі мінулых гадоў. Усе дырэктары ўносілі і ўносяць значны ўклад у гісторыю школы, арганізуюць адукацыйны і выхаваўчы працэс такім чынам, каб захаваць добрую славу і традыцыі, якія былі закладзены настаўнікамі і навучэнцамі розных пакаленняў. Гісторыя школы працягваецца. Наперадзе шмат дасягненняў і творчых перамог, выдатных настаўнікаў і вучняў, якія сваімі талентамі і поспехамі ўпішуць старонку ў гісторыю Коранскай школы.

 Медалісты Коранскай школы

Залатыя:

1965 – Шчарбовіч Антон Міхайлавіч

1978     - Шаршун Сяргей Мікалаевіч

1994-Філіповіч Людміла Мікалаеўна

1995-Мамчык Аксана Пятроўна

1996- Мамчык Юлія Пятроўна

 

Сярэбраныя:

 

1968 –Багдановіч Валянціна Іванаўна, Вашкевіч Зінаіда Пятроўна

1988 – Серык Сяргей Іванавіч

1990 – Якубоўскі Сяргей Анатольевіч  

1991 –  Сабалеўская Алена Уладзіміраўна 

1992 –Кішкурна Святлана Пятроўна    

1993 – Карэнская Алёна Іосіфаўна  

1995 – Ясеновіч Лілія Віктараўна 

1998 –Шклёнская Аксана Васільеўна 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

11.08.2022 11:04 - 12.08.2022 10:00

свернуть
поделиться в: